Аб прысваенні найменаванняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе пункта другога артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменаванні састаўным часткам г. Мінска:
праектуемую частку 1-га транспартнага кальца на ўчастку ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Маскоўскай найменаваць вуліцай Дамашэўскай і надалей называць яе «вуліца Дамашэўская» («улица Домашевская»);
праектуемую вуліцу, якая з’яўляецца працягам вуліцы Каліноўскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Францыска Скарыны найменаваць вуліцай Кірылы Тураўскага і надалей называць яе «вуліца Кірылы Тураўскага» («улица Кирилла Туровского»);
праектуемую вуліцу, якая адыходзіць ад праектуемай вуліцы (працяг вуліцы Каліноўскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Францыска Скарыны) ў напрамку да будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, найменаваць вуліцай Пятра Мсціслаўца і надалей называць яе «вуліца Пятра Мсціслаўца» («улица Петра Мстиславца»);
праектуемую вуліцу, якая пралягае паміж вуліцай Каралінскай і вуліцай Праектуемай № 1 у мікрараёне Брылевічы найменаваць вуліцай Некрашэвіча і надалей называць яе «вуліца Некрашэвіча» («улица Некрашевича»);
праектуемыя мікрараёны «Паўночны-1, 2» найменаваць мікрараёнамі Хмарынскія Пасекі — 1, 2 і надалей называць іх «мікрараёны Хмарынскія Пасекі — 1, 2» («микрорайоны Хмаринские Пасеки — 1, 2»);
праектуемыя мікрараёны «Паўночны-3, 4, 5, 6, 8, 9» найменаваць мікрараёнамі Цнянка-1, 2, 3, 4, 5, 6 і надалей называць іх «мікрараёны Цнянка-1, 2, 3, 4, 5, 6» («микрорайоны Цнянка-1, 2, 3, 4, 5, 6»).
2. Дадзенае рашэнне падлягае апублікаванню ў газеце «Минский курьер».
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Савета М.Ф. Савановіч