Официально

Удзельнікам IX Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з цудоўным святам — IX Рэспубліканскім фестывалем нацыянальных культур.

За тысячагадовую гісторыю беларуская зямля, нібы ласкавая матуля, сабрала пад свае крылы прадстаўнікоў розных нацый, якія сёння адчуваюць сябе адной вялікай сям’ёй. Іх еднасць і братэрства — сакрэт той сілы, дзякуючы якой наша Радзіма паспяхова пераадолела ўсе гістарычныя выпрабаванні і стала незалежнай дзяржавай. Грамадзянскі мір і згода, непрымальнасць любых форм дыскрымінацыі і варожасці на этнічнай глебе з’яўляюцца найвялікшымі духоўнымі каштоўнасцямі краіны.

Важкі ўклад у захаванне культурнай самабытнасці народаў, што жывуць на Беларусі, уносіць Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Ён заўжды збірае суквецце талентаў і дорыць добры настрой.

Спадзяюся, што сёлетні фестываль прадоўжыць гэтыя традыцыі, паслужыць умацаванню адзінства жыхароў нашай краіны, дапаможа ім зберагчы сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры.

Жадаю вам здароўя, шчасця і поспехаў у працы на карысць любімай Айчыны.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка