Официально

Рашэнне ад 20 верасня 2013 года № 359 25-й сесii Савета 26-га склiкання

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

1.1. вуліцы ад вуліцы Заснавальнікаў да лініі чыгункі ў аграгарадку Калодзішчы — «вуліца Танкавая» («улица Танковая»);

1.2. праектуемай вуліцы № 11 у мікрараёне Сокал — «вуліца Галавачова» («улица Головачёва»);

1.3. праектуемай вуліцы № 14 у мікрараёне Сокал — «вуліца Шчукіна» («улица Щукина»);

1.4. праектуемай вуліцы № 18 у мікрараёне Сокал — «вуліца Маргелава» («улица Маргелова»);

1.5. праектуемай вуліцы № 19 у мікрараёне Сокал — «вуліца Багранцава» («улица Багрянцева»);

1.6. плошчы перад рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» па праспекту Пераможцаў, 14 — «Плошча Дзяржаўнага Сцяга» («Площадь Государственного Флага»);

1.7. парку ў межах праспекта Пераможцаў, праспекта Машэрава, вуліцы Арлоўскай, ракі Свіслач — «Музейна-паркавы комплекс «Перамога» («Музейно-парковый комплекс «Победа»).

2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апуб­лікавання.

Старшыня Савета                  В.В. Панасюк

Читайте также: