Календарь

«
Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Популярное в номере

Где у нас случилось

Почему в Доме масонов пахло яичницей и жареной картошкой, а во дворах на улице Революционной — весной, рассказывает Ольга Бобкова

11-01-01-49По профессии она историк, писатель и архивист. По отношению к родному городу — минсколюб: и любит, и любуется, и кого угодно может влюбить в него своими рассказами, фотографиями и описаниями к ним. По семейному фотоархиву, который она продолжает собирать, уже можно изучать жизнь столицы от 1950-х годов до нашего времени, поэтому по просьбе «МК» Ольга выбрала оттуда несколько снимков Минска, запечатленного в неповторимые моменты.

Ольга Бобкова родилась в Минске в 1961 году. В 1984-м окончила исторический факультет Белорусского государственного университета. Архивист Национального исторического архива Беларуси. Руководитель литературно-драматургической части Национального академического театра имени Я. Купалы. Автор книги по истории Великого княжества Литовского «…І цуды, і страхі» (2010), научно-популярных и художественных текстов.

11-01-02-49Кинотеатр «Летний». 1950-е годы

— Туды хадзілі мае бацькі. Я памятаю толькі размовы пра тое, што кінатэатр быў драўляны і згарэў у 1975 годзе. Ён знаходзіўся ў парку імя Горкага на месцы, дзе зараз помнік Максіму Горкаму. Арыгінальны кінатэатр, нагадвае кітайскую пагаду. Ён сапраўды летні — у ім шмат паветра, лёгкасці, стромкасці. У альбоме майго таты (а здымак яго) ёсць яшчэ адно фота гэтага ж будынку, зробленае раней і з іншага ракурсу, дзе бачны надпіс «Цырк». Тата рабіў безліч здымкаў! Я думаю, што любоў да горада мне перадалася ад яго.

11-01-03-49Мост через Свислочь с улицы Янки Купалы к парку имени М. Горького. Вторая половина

1950-х годов

— На фота такі прыгожы мосцік і столькі радасных людзей. Толькі не ведаю, навошта тут тросы, за якія яны трымаюцца. Паглядзіце, берагі Свіслачы яшчэ не ўвабраныя ў бетон, а жывыя, з травой.

 

11-01-04-49Улица Витебская. Начало 1950-х годов

— Калісьці там быў інтэрнат БДУ, дзе жыла мая мама. На фота яна разам з іншымі студэнткамі філфака. Яны гуляюць у мяч, усе ў белых туфельках — гэта так уражвае. Цікава, што дом з чырвонай цэглы, а гаўбцы драўляныя. У двары сушыцца бялізна. На дахах можна разглядзець старыя антэны. Зараз на вуліцы Віцебскай захаваўся толькі адзін ці два з тых дамоў з чырвонай цэглы.

11-01-05-49Вход в центральный сектор стадиона «Динамо». 1954 год

— Так напісана на зваротным баку здымка. Атмасфера таго часу перадаецца праз вопратку, прычоскі. Злева стаіць мая мама. Напэўна, прагульвалася там з сябрамі. Мне здаецца, што тады яны з татам яшчэ нават не пазнаёміліся. Чым далей жыву, тым больш люблю старыя фотаздымкі. Усяго толькі імгненне, а яно сапраўды захоўваецца. Я сама вельмі люблю фатаграфаваць не статычныя рэчы, а тое, што ўжо ніколі не паўторыцца. Напрыклад, не сам помнік, а цень на ім ці птушку.

11-01-06-49Кафедральный собор Сошествия Святого Духа. Начало 1980-х годов

— Фотаздымак чорна-белы, але зразумела, што будынак быў не аднаго колеру, як цяпер. Няма яшчэ візантыйскай фрэскі на барочным фасадзе. Бачна, што перад будучай рэстаўрацыяй ужо адбілі дзе-нідзе тынкоўку. Вакол Святадухаўкі стаіць сцяна, якой зараз няма. Як і кустоўя. Да сабора тады вяла самая простая лесвічка. Менск, па словах даследчыка Уладзіміра Дзянісава, стаяў калісьці на сямі пагорках. Гэты храм і ўвесь Верхні горад месціліся на адным з самых вялікіх пагоркаў. Яго, на жаль, зрэзалі, і ён страціў сваю вышыню. Мне вельмі шкада, калі змяняюць ландшафты гарадоў. У Мінску захавалася адно месца, дзе пагорак Верхняга горада мае сваю першасную вышыню — справа ад лесвіцы, што на фота.

 

 

11-01-07-49Дом масонов (теперь Музей истории музыкальной и театральной культуры). Начало 1980-х годов

— Наколькі я ведаю, дакладных звестак пра тое, што гэты дом сапраўды належаў масонам і там адбываліся іх сустрэчы, не захавалася. Але за ім трывала замацавалася такая назва. Напачатку 1980-х гэта яшчэ быў жылы дом. У мяне ён звязаны з пахам яечні і смажанай бульбы — менавіта яго я адчула, калі зайшла туды, каб паглядзець, які Дом масонаў знутры. Фатаграфавала з руінаў будынку насупраць. Шэраг дамоў у завулку былі разбураны, вокны забіты дошкамі. Рэканструяваць іх пачалі пазней. У 1990-х гадах мы з сябрамі фатаграфаваліся там і ўбачылі чалавечыя рэшткі сярод друзу, што не паспелі вывезці. Такія могілкі раскіданыя па ўсім горадзе. Мы часам ходзім па горадзе і не ўяўляем, што тут было раней.

11-01-08-49Двор на улице Революционной. Первая половина 1980-х

— Мая ўлюбёная вуліца Рэвалюцыйная, былая Койданаўская. Для мяне тое, чаго ўжо няма, але пра што я чытала і ведаю, усё адно існуе, таму што жыве ў маёй галаве. Гэта вуліца дарагая мне і тым, што тут размяшчаўся Інстытут беларускай культуры і калісьці па ёй гучалі крокі Адама Багдановіча, які нёс у Інбелкульт тэчку з архівам свайго сына Максіма пасля яго смерці. На фота — адна з арак паміж дамамі на Рэвалюцыйнай. Такія ёсць там і цяпер, толькі ўжо апрацаваныя, гладкія. Калі б я ні ішла па вуліцы ўздоўж гэтых арак, мне адтуль заўсёды пахла вясной. Зразумела, адтуль магло пахнуць

чым заўгодна, але, апроч усяго, я адчувала пах свежасці, зямлі, вясны. Здымак выпадкова зрабіла на вельмі старэнькі «Вілія-аўта». Тады час ад часу насіла з сабой фотаапарат, а цяпер нашу заўжды, каб лавіць такія непаўторныя моманты — гэта тое, што робіць горад яшчэ больш тваім.

11-01-09-49Улица Немига. 1990-е годы

— На гэтым месцы цяпер знахо­дзіцца шэраг крамаў (Няміга, 5). Перад пачаткам будоўлі археолагам далі магчымасць зрабіць там раскоп. Мне падаецца, што яны дайшлі да ўзроўню XVI стагоддзя. Памятаю, казалі пра знойдзены скураны абутак, манеты… На здымку бачны нейкі драўляны зруб, выкапаныя валуны ад падмуркаў. Хадзіла назіраць за працай, думала, што-небудзь знайду ды пабачу. Мяне ўразіў кранальны момант, калі матылёк, які нават і да вечара, можа, не дажыў, затрымаўся на бярвенні з раскопа — такі пацалунак XX стагоддзя XVI.

5.05.2017 ,