Официально

Рашэнне ад 27 чэрвеня 2017 г. № 326 23-й сесіі Савета 27-га склікання

Аб прысваенні найменняў скверам у г. Мінску

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

  1. Скверу ў межах вуліцы Савецкай (нумары 15-19) і вуліцы Свярдлова (нумар 4) прысвоіць імя Эдварда Адамавіча Вайніловіча, прадстаўніка старажытнага беларускага рода, і надалей называць яго «сквер Эдварда Вайнілόвіча» («сквер Эдварда Войнилόвича»).
  2. Скверу на вуліцы Чырвонаслабадской (у межах нумароў 15/1, 84) прысвоіць імя Зіновія Рыгоравіча Калабанава, славутага танкіста ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і надалей называць яго «сквер Зінόвія Калабáнава» («сквер Зинόвия Колобáнова»).
  3. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».
  4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Савета                                              В. В. Панасюк

Читайте также:  Решение от 9 января 2017 года № 50