Официально

Рашэнне ад 28 красавiка 2017 года № 310 22-й сесіі Савета 27-га склікання

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:

1.1. праектуемай вуліцы ў раёне жылой сядзібнай застройкі (нумары 1-15) былой вёскі Зацань — «вуліца Пíльніцкая» («улица Пильницкая»);

1.2. праектуемай вуліцы ў раёне жылой ся­дзіб­най застройкі (нумары 16-27) былой вёскі Зацань — «вуліца Лапарόвіцкая» («улица Лапорόвичская»).

  1. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».
  2. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Савета                     В. В. Панасюк