День за днем

Пять «о…» Наума Гальперовича

Первая белорусская книга в этом году — «Час лiстападу»

Автор книги — поэт и журналист, главный директор международного радио «Беларусь» Наум Гальперович, отметивший в январе свое 70-летие. В Доме дружбы состоялась презентация книги. На обложке — фрагмент картины Сергея Тимохова, друга поэта. Под обложкой — ни одного минорного стихотворения. Лейтмотив — любовь к жизни.

О поэзии

— Пытаюць: хто я больш — начальнік альбо паэт? Адказваю так: сёння ты начальнік, а заўтра не. Пасада даецца людзьмі, а паэзія — гэта ад продкаў, аднекуль зверху. Паэт — самае высокае званне на зямлі. У кітайцаў ды іншых усходніх народаў паэт — ледзьве не святы чалавек. Калі гаварыць пра мяне, я так унутры ўладкаваны, што проза жыцця і паэзія творчасці ніколі не перашкаджаюць адно другому. Я ўкладваю душу і ў сваю службу на радыё, і ў свае вершы.

О ностальгии

— Сумую па росквіту добрай паэ­зіі, па тых паэтычных адкрыццях, якімі поўнілася савецкае жыццё. Калі я чытаў новыя вершы Барадуліна, Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Ахмадулінай, калі знаёміўся з творамі Таркоўскага, Высоцкага, я сам станавіўся лепшым. Зараз вельмі не хапае творчых сустрэч, атмасферы, любові да кнігі — таго, што мае дачыненне да чалавечай душы. Я думаю, гэта яшчэ вернецца. На Беларусі шмат цудоўных аўтараў: Леанід Дранько-Майсюк, Мікола Мятліцкі, Алесь Бадак, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка, Раіса Баравікова… Пералік можна доўжыць. Усіх не назаву — гэта немагчыма.

Об Интернете

— Гэта выдатнае дасягненне чалавецтва, я часта карыстаюся Інтэрнэтам, але бачу небяспеку: мы становімся надта тэхнакратычнымі. Iрвуцца сувязі паміж пакаленнямі. Мы ў сваёй сям’і цэнім асабістыя стасункі, нефармальныя зносіны. Люб­лю размаўляць са сваім трохгадовым унукам Мацвеем пра некаторыя гульні ці мульцікі, вучым з ім вершыкі Барто ці Чукоўскага. Яшчэ пра Інтэрнэт. Як і атамнай энергіяй, ім можна распарадзіцца па-рознаму. Галоўнае, каб ён прыносіў карысць, а не шкоду.

Читайте также:  С болью в сердце

О книгах

— Ніколі не кажу, што кніга павінна вучыць. Бо насамрэч ніхто не жадае, каб яго вучылі, дакладней, павучалі. Чалавек сам, сваім розумам да ўсяго даходзіць, а кніга яму ў падмогу. Яна дарадца. Сябра. Асабіста мяне кнігі вучылі, бо баць­кі шмат працавалі, ім было часам не да мяне. Кнігі ў маім доме ў пашане, яны ўсюды, куды ні кінь позірк. Дару кнігі з дамашняй бібліятэкі роднай школе, вайсковай частцы…

О белорусском языке

— Захавай маю мову, чарговы наш век,

Захавай, як лясы, сенажаці, азёры,

Як світанне ў расе, як сцяжынку ў траве,

Як у жніўнай начы адзінокія зоры.

Захавай маю мову для родных маіх,

Захавай не як памяць, а кветку жывую,

Захавай маю мову, як зрок і як слых,

Як мелодыю свету, якую я чую.