Официально

Рашэнне ад 29 мая 2018 года № 49 3-й сесіі Савета 28-га склікання

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

  1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:

1.1. праектуемай вуліцы № 5 у межах праспекта Партызанскага, вуліцы Куляшова, вуліцы Шышкіна — імя пагранічніка, Героя Савецкага Саюза Яўгена Міркоўскага і надалей называць яе «вуліца Яўгéна Міркόўскага» («улица Евгéния Миркόвского»);

1.2. праектуемай вуліцы № 3 ад вуліцы Янкі Лучыны да вуліцы Чыжэўскіх — імя беларускага дзеяча, вучонага Аркадзя Смоліча і надалей называць яе «вуліца Аркáдзя Смόліча» («улица Аркáдия Смόлича»);

1.3. праектуемай вуліцы № 5 ад Ігуменскага тракта да вуліцы Чыжэўскіх — імя кампазітара, народнага артыста БССР, Ганаровага грамадзяніна города Мінска Уладзіміра Алоўнікава і надалей называць яе «вуліца Уладзіміра Алόўнікава» («улица Владимира Олόвникова»);

1.4. праектуемай вуліцы № 7 ад Ігуменскага тракта да праектуемай вуліцы № 3 — імя беларускага паэта, крытыка і перакладчыка Алеся Дудара і надалей называць яе «вуліца Алéся Дýдара» («улица Алéся

Дýдара»);

1.5. пешаходнай зоне ад Свята-Духава кафедральнага сабора да вуліцы Максіма Багдановіча — «Кόзьма-Дзям’янаўскі спуск» («Козьмо-Демьяновский спуск»);

1.6. парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса — імя класіка рускай і кіргызскай літаратуры Чынгіза Айтматава і надалей называць яго «парк імя Чынгіза Айтмáтава» («парк имени Чингиза Айтмáтова»);

1.7. парку ў межах вуліцы Даўгабродскай, завулка Казлова, Сляпянскай воднай сіс­тэмы — імя беларускага дзяржаўнага дзеяча Аляксандра Герасіменкі і надалей называць яго «парк імя Аляксáндра Герасімéнкі» («парк имени Алексáндра Герасимéнко»).

  1. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) у газеце «Минский курьер».
  2. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня                   В. В. Панасюк

Читайте также:  Сведения о кандидатах в депутаты