Свет Рождества

Да шчаслівай будучыні

тадеуш кондрусевич

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!

Сардэчна вітаю вас у радаснае і збаўчае свята Божага Нара­джэння, калі мы адзначаем прыйсце Бога ў чалавечым целе ў наш грэшны свет з мэтай яго збавіць.

Змяняюцца часы і звычаі, але праўда Божага Нараджэння застаецца той самай. Яна заклікае нас да таго, каб Бог сваёй ласкай нараджаўся ў нашых сэрцах і праз нас у свеце, які ўсё больш адыходзіць ад Бога і патрабуе новага духоўнага подыху.

Вера ў боскасць і чалавечнасць Езуса Хрыста з’яўляецца падмуркам нашага аптымізму. Мы верым у Бога і ў той самы час верым, што Сын Божы ўцелавіўся. А гэта азначае, што разам з Ім Божая ласка зыходзіць у наш бачны свет, нашу працу, наша асяроддзе і наша жыццё. Гэтым самым хрысціянства абагаўляе зямлю.

З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёускага

Читайте также:  Со светлой радостью