«Адзінае, чаго мне не хапае ў Беларусі, гэта мора і гор»
Швед па нацыянальнасці і беларус па натуры — менавіта такім ведаюць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Швецыі ў Беларусi Стэфана Эрыксана. Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса ў нашай краіне згадзiўся даць інтэрв’ю з умовай, што яно будзе надрукавана выключна на беларускай мове. «Минскому курьеру» Стэфан Эрыксан расказаў пра свае ўражаннi ад жыцця ў беларускай сталіцы