Официально

Рашэнне № 2576 ад 6 верасня 2011 года

 

Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску

 

На падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «О некоторых вопросах регулирования цен (тарифов) в Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Устанавіць тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту (за выключэннем перавозак аўтобусамі экспрэсных маршрутаў) у рэгулярных зносінах у горадзе Мінску ў аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў, трамваях, тралейбусах, метро ў памеры 950 рублёў за адну паездку.

2. Устанавіць гранічныя максімальныя тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах у горадзе Мінску:

2.1. у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг — у памеры 1400 рублёў за адну паездку;

2.2. у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг пры працягласці маршруту:

да 10 км уключна — у памеры 2600 рублёў за адну паездку;

больш за 10 км — у памеры 3300 рублёў за адну паездку.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў, трамваях, тралейбусах у рэгулярных зносінах кошт бiлета павялiчваецца на 150 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Устанавіць кошт месячных, дэкадных i на 1/2 месяца праязных бiлетаў на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем перавозак пасажыраў аўтобусамі экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг) згодна з дадаткам.

5. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзён з дня змянення тарыфаў.

6. Устанавіць тарыфы на гарадскія перавозкі ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску ў памеры 950 рублёў за адно месца ручной паклажы.

7. Устанавіць, што пры аплаце гарадскіх перавозак ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах пассажыры выкарыстоўваюць білеты на адну паездку.

8. Тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах, устаноўленыя дадзеным рашэннем, прымяняюцца ўсімі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.

9. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна ўстанаўліваюць пэўны ўзровень тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя тарыфы, устаноўленыя дадзеным рашэннем.

10. Камунальнаму транспартнаму ўнiтарнаму прадпрыемству «Мiнсктранс»:

10.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў пасажырамі па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;

10.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ва ўсіх відах транспарту ў рэгулярных зносінах;

10.3. папярэдне, але не пазней чым за адзін дзень, iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

10.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах праз кiёскi гандлёвага рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Белсаюздрук», рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства паштовай сувязi «Белпошта», рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства электрасувязi «Белтэлекам», сетку ўласных кiёскаў па распаўсюджваннi бiлетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

11. Гандлёвыя арганiзацыi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем перавозак аўтобусамі экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай менш за 5000 кг) на падставе заключаных з камунальным транспартным унiтарным прадпрыемствам «Мiнсктранс» дагавораў.

12. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах, права на праезд у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў у рэгулярных зносінах.

13. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на чатыры вiды транспарту ў рэгулярных зносінах, права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг.

14. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў у рэгулярных зносінах, права на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў у рэгулярных зносінах з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг з даплатай у памеры 450 рублёў.

15. Сумяшчальны з метро праязны бiлет на папяровым носьбiце сапраўдны толькi пры наяўнасцi пластыкавай карты з магнiтнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

16. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 28 ліпеня 2011 г. № 2217 «Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах у горадзе Мінску» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2011 г., № 88, 9/42918).

17. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па напрамку дзейнасці.

18. Дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце «Минский курьер».

19. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня                        М.А. Ладуцька

Кiраўнiк спраў               М.А. Котаў


п/п

Вiды бiлетаў

Месячныя

Дэкадныя

На 1/2
месяца

1.

На адзiн вiд транспарту

(аўтобус, тралейбус, трамвай, метро)

37 450

13 150

19 700

2.

Аўтобус-экспрэс

50 350

17 650

26 500

3.

На два вiды транспарту

(аўтобус — тралейбус, аўтобус — трамвай,

трамвай — тралейбус, аўтобус — метро,

тралейбус — метро, трамвай — метро)

50 000

17 550

26 350

4.

На тры вiды транспарту

(аўтобус — тралейбус — трамвай,

аўтобус — тралейбус — метро,

аўтобус — трамвай — метро,

трамвай — тралейбус — метро)

59 650

20 950

31 400

5.

На чатыры вiды транспарту

(аўтобус — тралейбус — трамвай — метро)

67 450

23 650

35 500