Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам горада Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы 4-е Кальцо ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Ціміразева — «вуліца Ратамская» («улица Ратомская»);
1.2. участку дарогі ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі да аэрадрома Ліпкі — «вуліца Ліпкаўская» («улица Липковская»);
1.3. участку дарогі ад вуліцы Ліпкаўскай да аэрадрома Ліпкі — «завулак Ліпкаўскі» («переулок Липковский»);
1.4. участку дарогі — працягу вуліцы Слабадской ад вуліцы Ясеніна да Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі — «вуліца Альшанская» («улица Ольшанская»);
1.5. участку дарогі ад вуліцы Калеснікава да разваротнага кальца аўтобусаў гандлёвага цэнтру «Ждановічы» — «завулак Калеснікава» («переулок Колесникова»);
1.6. участку дарогі ад вуліцы Бабушкіна да вуліцы Прафсаюзнай — «завулак Станцыйны» («переулок Станционный»);
1.7. плошчы, якая знаходзіцца на тэрыторыі былой установы аховы здароўя «2-я гарадская клінічная бальніца» па вуліцы Максіма Багдановіча, 2, — «Старатраецкая плошча» («Старотроицкая площадь»).
2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Савета В.В. Панасюк