Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
- Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы № 1 на тэрыторыі аб’екта «Эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс «Минск-Мир» — «вуліца Брáцкая» («улица Брáтская»);
1.2. праектуемай вуліцы № 10 на тэрыторыі аб’екта «Эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс «Минск-Мир» — «праспект Мі´ру» («проспект Ми´ра»);
1.3. парку ў межах вуліц Язмінавай, Францыска Скарыны, Філімонава, праспекта Незалежнасці, будынка дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» — «парк Пісьме´ннікаў» («парк Письме´нников»).
- Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) у газеце «Минский курьер».
- Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня В. В. Панасюк