Да шчаслівай будучыні
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі! Сардэчна вітаю вас у радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння, калі мы адзначаем прыйсце Бога ў чалавечым целе ў наш грэшны свет з мэтай яго збавіць. Змяняюцца часы і звычаі, але праўда Божага Нараджэння застаецца той самай. Яна заклікае нас да таго, каб Бог сваёй ласкай нараджаўся ў нашых сэрцах і праз нас у свеце, які ўсё больш адыходзіць ад…